Кіраўнікі ўсіх спецслужбаў Польшчы пакінулі пасады па рашэнні новага прэм’ер-міністра краіны Дональда Туска. Пра гэта паведамляе Zet.
Профільная камісія польскага Сейма па прапанове Туска адправіла ў адстаўку кіраўнікоў усіх спецслужбаў. Рашэннем парламента пакінулі пасаду кіраўнікі Агенцтва ўнутранай бяспекі, Цэнтральнага антыкарупцыйнага бюро, Агенцтва разведкі, а таксама Службы ваеннай разведкі і Службы ваеннай контрразведкі.
Раніцай 13 снежня Туск быў прыведзены да прысягі прэзідэнтам Польшчы Анджэем Дудой і стаў новым прэмʼер-міністрам краіны. Падчас галасавання ў Сейме Польшчы ўвечары 12 снежня кабінет міністраў, які ўзначальвае лідар партыі «Грамадзянская платформа», быў падтрыманы 248 дэпутатамі. 201 парламентарый прагаласаваў супраць.
СП, belsat.eu