У менскай лякарні хлопца затрымалі за «пікетаванне» ікраножнай цягліцай


У Менску ў прыёмным пакоі лякарні № 5 затрымалі мужчыну за «несанкцыянаванае пікетаванне», бо на ягонай назе была вытатуяваная Пагоня. Пастанову наконт гэтага выпадку заўважыў у банку прысудаў рэсурс Zerkalo.io.

Хлопец прыйшоў у прыёмны пакой лякарні № 5 увечары 22 траўня. На ягонай правай ікраножнай цягліцы была тату з выяваю Пагоні. У міліцыі палічылі, што такім чынам ён учыніў «несанкцыянаванае пікетаванне» (ч. 1 арт. 24.23 КаАП).

Хлопец на судзе тлумачыў, што ён ніякіх грамадска-палітычных мэтаў не меў, а тату было відаць, бо на ім былі шорты – у той дзень была спёка.

Аднак суд палічыў віну даказанай. У пастанове зазначаецца, што падсудны без дазволу Менгарвыканкаму «дэманстраваў навакольным грамадзянам размешчаную на правай ікраножнай цягліцы тату ў выглядзе герба «Пагоня», што нібыта рабілася «з мэтай публічнага выказвання сваіх грамадска-палітычных інтарэсаў».

У выніку хлопцу прысудзілі 7 содняў адміністратыўнага арышту.

У судовай пастанове не тлумачыцца, як сілавікам стала вядома пра «пікетаванне»: на хлопца хтосьці данёс – або ён сам трапіў на вочы міліцыянтам.

Hавiны
Жыхара Кобрына пакаралі 10 соднямі арышту за кнігу Уладзіміра Арлова
2024.06.01 18:50

Глеб Нержын belsat.eu

Стужка навінаў