Галоўнай працай НА ў 2023 годзе стала дапамога беларусам і беларускам, праблемы якім працягвае ствараць беларускі рэжым, а таксама трыманне беларускай павесткі за мяжой, піша belarusabroad.org
Пасля прыняцця ўказу, які выключае права беларусаў за мяжой атрымліваць новыя пашпарты ці прадаўжаць тэрмін дзеяння старых пашпартоў у дыпрадстаўніцтвах, Народныя амбасады Беларусі сабралі інфармацыю пра магчымасці атрымання пашпарта замежніка (праязнога дакументу) у розных краінах. Менш чым за тыдзень быў створаны адмысловы сайт https://pashpart.org/, дзе сабрана інфармацыя больш чым па 30 краінах. Толькі за першыя 10 дзён працы сайта яго наведала больш за 15 тысяч беларусаў і беларусак з усяго свету, а колькасць праглядаў за гэты час перавысіла 80 тысяч. Для тых, хто не знайшоў сваёй краіны ў спісе краін, дзе ёсць магчымасць атрымання пашпарта замежніка, Народныя амбасады зрабілі дадатковыя рэкамендацыі.
«Усё будзе легальна» – праект «Новай Беларусі» у партнёрстве з Народнымі амбасадамі, беларусамі і беларускамі ў эміграцыі пра легалізацыю і дакументы за мяжой.
Кампанія па дапамозе ў эвакуацыі беларусаў з Ізраілю: у рамках кампаніі збіралася і распаўсюджвалася інфармацыя пра эвакуацыйныя рэйсы з Тэль-Авіву. Актывісты праінфармавалі МЗС краін свайго знаходжання аб складанай сітуацыі, у якой апынуліся беларусы ў Ізраілі, ва ўмовах, калі «афіцыйнае» пасольства адмовілася ад удзелу ў іх далейшым лёсе. З дапамогай Асацыяцыі беларусаў Амерыкі і пры падтрымцы фонду I Need Help By была эвакуявана беларуска.
Міжнародная кампанія па супрацьдзеянню злоўжыванню сістэмы вышуку Інтэрпол для пераследу беларусаў за мяжой. У рамках кампаніі былі сабраныя кейсы пераследу, падрыхтаваны рэкамендацыі, супольна з юрыстамі ОСЦ адасланы лісты Нацыянальным бюро Інтэрпол МУС у 34 краінах. Разам з італьянскімі палітыкамі і асацыяцыяй ANOLF Народная амбасада ў Італіі дамаглася вызвалення затрыманага беларуса праз 2 месяцы турмы.
Народныя амбасады працягваюць дапамагаюць беларусам у замежжы адвакатаваць іх інтарэсы, праводзяць кансультацыі для сябраў беларускіх дыяспараў па пытаннях дакументаў, легалізацыі, атрымання міжнароднай аховы. Народная амбасада ў Эстоніі зрабіла дзеля гэтага адмысловы сайт https://bel.ee/ У Італіі двум сем’ям былых палітвязняў дапамаглі атрымаць міжнародную ахову. Народная амбасада Беларусі ў Швецыі пры падтрымцы ПЦ «Вясна» стварыла даведнік на англійскай мове, які абагульняе інфармацыю аб тым, за якія дзеянні беларусы і беларускі могуць быць падвергнуты рэпрэсіям. Дакумент закліканы дапамагчы міграцыйным чыноўнікам, адвакатам і праваабаронцам ацаніць ступень пагрозы, з якой сутыкаюцца ўцекачы з Беларусі.
Дапамога беларусам у Беларусі засяродзілася на падтрымцы палітзняволеных і іх сем’яў:
– http://christmasby.org/en – «Ліст Дзеду Марозу», збор сродкаў для дзяцей палітзняволеных;
– удзел у Марафоне салідарнасці;
– калядная ініцыятыва «Падарункі дзецям беларускіх палітвязняў», у межах якой падарылі калядны настрой 178 беларускім дзецям;
– прасоўванне Дня беларускіх палітвязняў 22 траўня: удзел у дэманстрацыі ў Рыме, удзел у святкаванні адміністрацыйных органаў Італіі, імша ў Фларэнцыі;
– «Вершы з-за кратаў» – сумесны праект Народнай амбасады Беларусі ў Бразіліі і ініцыятывы «Вольныя паштоўкі». Гэта вялікі віртуальны зборнік паэзіі беларускіх палітвязняў.
Не спыняецца дапамога беларускім добраахвотнікам ва Украіне, ЗСУ і ўкраінскім уцекачам.
Народныя амбасады прадстаўлялі дэмакратычную Беларусь і беларускую дыяспару на шматлікіх беларускіх і міжнародных мерапрыемствах: Канферэнцыя беларусаў замежжа, канферэнцыя Новая Беларусь, Беларуская канферэнцыя ў Эстоніі, «Шлях да волі» у Кіеве, XXI Мінскі форум у Вільні, сесія Рады Еўропы па сітуацыі ў Беларусі і іншыя.
Візіты на вышэйшым узроўні Святланы Ціханоўскай і сябраў Аб’яднанага Пераходнага Кабінета дапамагалі арганізоўваць Народныя амбасады ў Гішпаніі, Партугаліі, Італіі, Швецыі, Велікабрытаніі, Шатландыі, Нямеччыне, Славеніі, Эстоніі, Латвіі, Польшчы. Падчас візітаў праводзіліся сустрэчы лідараў з беларускай дыяспарай.
Адным з галоўных напрамкаў з’яўляецца праца з урадамі, парламентамі і медыя па прасоўванні беларускай павесткі:
– Супраца з парламенцкімі групамі Сяброў дэмакратычнай Беларусі ў Швецыі, Аўстрыі, Партугаліі і інш., удзел у першай міжнароднай сустрэчы альянсу парламенцкіх групаў «За дэмакратычную Беларусь» у Берліне;
– Удзел прадстаўнікоў і прадстаўніц Народных амбасадаў Беларусі ў слуханнях па Беларусі ў парламентах Аўстрыі і Польшчы;
– Праца з лакальнымі медыямі, інфармаванне аб сітуацыі ў Беларусі;
– Актыўны ўдзел у акадэмічных мерапрыемствах і ў працы экспертных супольнасцяў;
– Арганізацыя серыі мерапрыемстваў, прысвечаных 9 жніўня – дню салідарнасці з Беларуссю.
Прадстаўнікі і прадстаўніцы Народных амбасадаў Беларусі замяняюць рэжымных дыпламатаў і чыноўнікаў на пратакольных мерапрыемствах у розных краінах:
– Ушанаванне памяці беларусаў польскага батальёна, якія ахвяравалі жыццём за свабоду Італіі;
– Прадстаўнікі Народнай амбасады Беларусі ў Польшчы былі ў афіцыйнай дэлегацыі на мерапрыемстве да 160-годдзя Студзеньскага паўстання з удзелам прэзідэнтаў Польшчы, Літвы, амбасадара Украіны і Святланы Ціханоўскай;
– Удзел у камунікацыі і мерапрыемствах дыпламатычных прадстаўніцтваў;
– Арганізацыя ў Швецыі дыпламатычнага прыёму сумесна з пасольствамі Польшчы, Літвы і Украіны, прысвечанага 160-годдзю Паўстання Кастуся Каліноўскага.
– Удзел у афіцыйнай дэлегацыі на Блейскім стратэгічным форуме ў Славеніі;
– Запрашэнне на «урадавую» трыбуну падчас закрыцця Нацыянальнага Свята Песні ў Латвіі;
– Прадстаўленне Беларусі на Дыпламатычным благадзейным кірмашы SILA Bazar у Любляне Народнымі амбасадамі Беларусі ў Славеніі, Аўстрыі і Італіі.
Народныя амбасады зладзілі шэраг культурных, рэлігійных, спартовых мерапрыемстваў і мітынгаў:
– Серыя мерапрыемстваў у розных краінах «Ноч расстраляных паэтаў»;
– Арганізавалі мітынг у Вене, прысвечаны правам жанчын-палітвязынак;
– Правядзенне імшы ў галоўным каталіцкім касцёле Стакгольму ў знак салідарнасці з палякамі, беларускімі католікамі і іншымі меншасцямі, якія пераследуюцца ў Беларусі;
– Правялі імшы Беларускай грэка-каталіцкай царквы і серыі размоваў са святаром у Аўстрыі;
– Прэзентавалі пераклады кнігі Максіма Знака «Зекамерон» у Шатландыі і Швецыі;
– Перадалі беларускія кнігі ў бібліятэку славянскіх моваў у Славеніі;
– Працяг правядзення цырымоній шлюбу Народнай амбасадай Беларусі ў Швецыі;
– Дзесяткі іншых мерампрыестваў: Дзень Еўропы ў Вене, «Галасы Новай Беларусі» і паказ фільма «Каханне мацней страху» у Любляне, міжнародная мастацкая выстава ў Клагенфурце, уручэнне ганаровага прафесара Марыі Калеснікавай Універсітэтам культуры Граца, удзел у Стакгольмскім прайд-парадзе, «Беларускі кірмаш», мастацкія выставы «Надзея без страху» і «Жаночы марш» у Фларэнцыі, спартовыя турніры салідарнасці.
Была працягнута праца па ціску на рэжым і яго арганізацыі:
– Лабіяванне рэзалюцыі ILO;
– Кампанія па спыненню дзейнасці менскага Свята-Елісавецінскага манастыра ў Еўропе, які збірае грошы на падтрымку Расеі ў вайне з Украінай.
Паспяховая дзейнасць Народных амбасадаў была адзначана нават беларусакім рэжымам – тэлеграм-канал і лагатып Народных амбасадаў Беларусі прызнаны экстрэмісцкімі.
СП, belsat.eu