У Сенаце Польшчы абмеркавалі апастылі і магчымасці для беларускіх студэнтаў


Віцэ-маршалак Сенату Польшчы Міхал Каміньскі арганізаваў працоўную сустрэчу з удзелам віцэ-міністаркі замежных справаў Ганны Радван, дырэктара стыпендыяльнай праграмы імя Кастуся Каліноўскага прафесарам Янам Маліцкім і дэлегацыі беларускіх студэнтаў, што навучаюцца ў Польшчы.

Сустрэча на тэму адукацыі беларускіх студэнтаў у Сенаце Польшчы.
Фота: Парламенцкі Канал / Telegram

Як паведамляе «Парламенцкі Канал», падчас сустрэчы абмяркоўвалася звальненне стыпендыятаў праграмы Кастуся Каліноўскага ад аплаты за вучобу ў польскіх універсітэтах, магчымасць для беларускіх студэнтаў выдаваць візавыя запрашэнні для сваіх сем’яў, праблемы з выдаваннем апастылеў для неабходных дакументаў у Беларусі.

Па выніках сустрэчы было дамоўлена арганізаваць сустрэчу на высокім узроўні з прэзідыумам Канферэнцыі рэктараў польскіх універсітэтаў, звяртацца да кансулатаў Польшчы ў Беларусі па візавай падтрымцы. Таксама было заяўлена, што МЗС Польшчы працуе ў кірунку спрашчэння працэдур для беларусаў.

Адзначым, што беларускім выпускнікам школаў у атэстатах наўмысна пішуць прозвішчы дырэктара ці завуча з памылкай, каб такім чынам перашкодзіць своечасова апастыляваць дакумент і паступіць у замежную ВНУ.

Hавiны
«У атэстат наўмысна ставіцца памылка». Як у Беларусі ствараюць перашкоды для абітурыентаў
2024.07.05 22:19

Якуб Хруст belsat.eu

Стужка навінаў