Прапаганда прызнала, што «калапс» на мяжы з Польшчай – вынік нежадання адпусціць Пачобута


Прапагандысцкі тэлеграм-канал «Графач» («Наша Ніва» звязвае яго з міністрам інфармацыі Маратам Маркавым, але сам канал гэтую сувязь адмаўляе) выступіў з каментаром, у якім прызнаў, што «калапс» на мяжы з Польшчай звязаны з нежаданнем Менску вызваліць журналіста і дзеяча польскай дыяспары Анджэя Пачобута.

Акцыя салідарнасці з Анджэем Пачобутам у Беластоку.
Фота: Белсат

«Пакуль пасажырская мяжа пралятаецца са свістам, палякі ўчынілі калапс на грузавым пункце і фактычна заблакавалі рух. Шмат хто кажа, ім, маўляў, патрэбны Пачобут, які адбывае пакаранне», – гаворыцца ў паведамленні.

Аднак аўтар каналу намякае, што вызваляць палітвязня ўлады не збіраюцца, пакуль ён не напіша просьбу пра памілаванне.

«Жадаў бы выйсці – напісаў бы, а не ламаўся. Хутчэй за ўсё, гэта наўмысная эскалацыя на ўказ польскіх куратараў», – адзначаецца  ў тэлеграм-канале, але ніхто не тлумачыць, як «польскія куратары» могуць уплываць на палітвязня ў беларускай вязніцы.

Міністр замежных справаў Польшчы Радослаў Сікорскі ранкам 3 ліпеня заявіў, што не выключае спынення пропуску грузаў на беларуска-польскай мяжы. Асноўныя ўмовы для Польшчы – вызваленне палітвязня Анджэя Пачобута і спыненне штучна створанага міграцыйнага крызісу.

Дзяржаўны мытны камітэт Беларусі паведаміў, што з 3:00 10 ліпеня Польшча не прымае грузавыя транспартныя сродкі, якія едуць з Беларусі праз пераход «Казловічы – Кукурыкі». Прадстаўніца польскай Скарбовай адміністрацыі растлумачыла «Белсату», што машыны не перасталі прапускаць, але працэс запаволіўся праз санкцыі.

Меркаванні
Палітвязні адмовіліся выходзіць на волю. Так увогуле бывае? Вядома!
2024.07.10 11:28

Якуб Хруст belsat.eu

Стужка навінаў