Абнавілі два аддзяленні за паўгода. МУС стварае «камфортныя ўмовы» лекавання для сваіх


У Рэспубліканскім шпіталі МУС 10 ліпеня адбылося адкрыццё абноўленага неўралагічнага аддзялення. Сёлета пасля рэканструкцыі расчыніла свае дзверы ўжо другое аддзяленне ведамаснай установы аховы здароўя: у студзені мадэрнізавалі кардыялогію.

Міністр унутраных справаў Іван Кубракоў (справа) на адкрыцці неўралагічнага аддзялення ў шпіталі МУС.
Фота: МВД Беларуси / Telegram

«Сёлета ўжо адкрылі абноўленае кардыялагічнае аддзяленне, зараз надышла чарга неўралагічнага. Не магу не адзначыць, што праведзены тут капітальны рамонт перасягнуў чаканні. Улічылі прапановы медперсаналу, патрэбнасці і пажаданні пацыентаў», – заявіў міністр унутраных спраў Іван Кубракоў.

Кіраўнік МУС і ягоны намеснік Дзмітрый Карзюк азнаёміліся «з камфортнымі ўмовамі знаходжання і эфектыўнай работы аддзялення неўралогіі». Кубракоў паабяцаў і надалей рабіць «усё, каб медыкі маглі якасна працаваць, дапамагаючы супрацоўнікам органаў унутраных спраў папраўляць здароўе».

Паводле яго, медыкам «неабходна знайсці падыход да кожнага, падабраць патрэбныя словы, часам супакоіць, усяліць упэўненасць».

У найбліжэйшых планах – працяг мадэрнізацыі шпіталя, добраўпарадкаванне тэрыторыі, уключаючы арганізацыю дастатковай колькасці месцаў для стасункаў пацыентаў з наведнікамі.

У Беларусі ўжо некалькі год адчуваецца востры недахоп лекараў. Асабліва гэта праблема тычыцца рэгіёнаў.

Каментар
«Умовы працы лекараў у Беларусі блізкія да рабскіх». Эксперт – пра «аптымізацыю» кадраў у медыцыне
2023.12.21 20:48

Якуб Хруст belsat.eu

Стужка навінаў