Сальда вонкавага гандлю Беларусі таварамі і паслугамі за месяц прасела на $ 68 млн


Адмоўнае сальда вонкавага гандлю таварамі і паслугамі павялічылася амаль на $ 67,6 млн за красавік. Паводле вынікаў студзеня – красавіка яно склала – $ 154, 3 млн. У студзені – сакавіку было – $ 86, 7 млн. Пра гэта паведамляе Нацыянальны банк.

Беларускія рублі і долары ЗША. Менск, Беларусь. 27 красавіка 2021 года.
Фота: Белсат

У студзені – красавіку 2023 года сальда вонкавага гандлю таварамі і паслугамі было станоўчае – $ 146,8 млн.

Цягне сальда ў мінус гандаль таварамі. Беларусь прадала тавараў у студзені – красавіку на $ 1091,7 млн менш, чым купіла за мяжой. У параўнанні са студзенем – красавіком 2023 года адмоўнае сальда павялічылася на 31,4 %.

Так адбываецца за кошт таго, што імпарт расце хутчэй, чым экспарт. За першыя чатыры месяцы 2024 года імпарт вырас на 4,7 % да адпаведнага перыяду 2023 года, а экспарт – на 2,9 %. Імпарт склаў 13,93 млрд, а экспарт – 12,84 млрд.

Экспарт паслуг у плюсе, тут сальда складае $ 937,4 млн. Гэта на 4,1 % менш, чым у студзені – красавіку 2023 года. Імпарт паслуг скараціўся за 0,1 %, а экспарт – на 1,5 %. Імпарт склаў $ 1,84 млрд, а экспарт – $ 2,78 млрд. Сярод самых частых паслуг, якія экспартавала Беларусь, былі транспартныя і IT-паслугі.

Hавiны
Беларускія авіякампаніі назвалі галоўным саюзнікам сербскіх гандляроў зброяй
2023.12.30 17:49

Арсен Рудэнка belsat.eu

Стужка навінаў