Мёртвы салдат тэрміновай службы знойдзены ў раёне памежнай заставы «Вусава». Магчыма, суіцыд


На ўчастку памежнай заставы «Вусава» знойдзенае цела салдата тэрміновай службы з прыкметамі суіцыду. Гэта адбылося 8 чэрвеня, паведамляе прэс-служба Гарадзенскай памежнай групы.

Здымак мае ілюстрацыйны характар.
Фота: Гарадзенская памежная група

Малады чалавек 2002 года нараджэння быў прызваны ў кастрычніку мінулага года.

«На службе характарызаваўся станоўча. На момант трагедыі малодшы сяржант быў у памежнай форме аховы дзяржаўнай мяжы.

З мэтай высвятлення ўсіх абставінаў і прычынаў здарэння на месцы працуе следча-аператыўная група», – піша прэс-служба Гарадзенскай памежнай групы.

Гэта не першая смерць салдата ў Беларусі ў 2024 годзе. 25 сакавіка ў Пастаўскім раёне здзейсніў самагубства салдат тэрміновай службы.

Hавiны
На мінулым тыдні ў Печах застрэліўся салдат тэрміновай службы
2023.08.09 15:52

Арсен Рудэнка belsat.eu

Стужка навінаў