Савет Рэспублікі ўхваліў праект закону «Аб ратыфікацыі Пратаколу аб унясенні змяненняў у Пагадненне паміж Рэспублікай Беларусь і Расейскай Федэрацыяй аб парадку ўзаемнага выканання судовых пастановаў у справах аб спагнанні аліментаў». Паводле яго, Расея зможа спаганяць аліменты з беларусаў на сваёй тэрыторыі.
Паводле закону, пры наяўнасці інфармацыі пра месца працы даўжніка беларускі бок зможа накіроўваць у Расею запыт на пачатак выканаўчага вядзення. Пры гэтым звесткі пра рэгістрацыю па месцы жыхарства неабавязковыя.
Гэтак жа пасля ратыфікацыі пратаколу і Расея зможа спаганяць аліменты са сваіх грамадзянаў, якія з’ехалі ў Беларусь.
Марыя Міхалевіч belsat.eu