3 верасня быў затрыманы работнік заводу «Палімір», намеснік старшыні першаснай арганізацыі Беларускага незалежнага прафсаюзу ААТ «НАФТАН» Вадзім Міхайлаў.
Як паведамляе тэлеграм-канал «Стачка Нафтана», аўтамабіль Міхайлава спынілі інспектары ДАІ. Пасля яго адвезлі ў наваполацкі ГАУС, дзе склалі пратакол за налепку гербу «Пагоня» на багажніку машыны.
Да суда, які адбудзецца 6 верасня, Вадзім Міхайлаў будзе знаходзіцца ў ЦІП Наваполацку.
МГ belsat.eu