Спіс «экстрэмісцкіх» матэрыялаў у Беларусі расцягнуўся на 824 старонкі


Згодна з патрабаваннем Баранавіцкай пракуратуры, тэлеграм-канал «Чат – Беларусы Вiльнi» прызналі «экстрэмісцкім». Чытачы «Белсату» звяртаць увагу, што ў суполцы не толькі асобы, якія вымушаныя былі пераехаць у Літву, але таксама і шмат беларусаў, якія едуць у Вільню адпачыць або на закупы. Цяпер падчас правярання тэлефона на мяжы турысты могуць трапіць за краты.

Здымак мае ілюстрацыйны характар.
Фота: Белсат

У Беларусі сілавікі імкліва пашыраюць спіс так званых экстрэмісцкіх матэрыялаў. Усё больш у гэтым спісе суполак, каналаў і старонак, якія стварылі беларусы ў эміграцыі. Адметна, што гэтыя рэсурсы цікавыя і асобам, якія застаюцца ў Беларусі.

Гэтак, напрыклад, у тэлеграм-канале «Чат – Беларусы Вiльнi» шмат абмеркаванняў пра магчымасць набыць нейкія тавары ў Літве і правезці іх у Беларусь. Вядома, што грамадзяне нашай краіны, якія вымушаныя былі пераехаць у Вільню, таксама бяруць удзел у суполцы і абмяркоўваць свае справы. Але з 20 ліпеня на патрабаванне Баранавіцкай міжраённай пракуратуры гэты тэлеграм-канал прызналі «экстрэмісцкім».

Чытачы «Белсату» звяртаць увагу, што цяпер «любы чалавек, які едзе з Вільні ў Менск з гэтым чатам у тэлефоне, адпраўляецца за краты», бо ў гэтай суполцы шмат асобаў з Беларусі.

Агулам цяпер спіс «экстрэмісцкіх» матэрыялаў у Беларусі размяшчаецца на 824 старонках. Ледзь не штодня гэты спіс павялічваецца на дзясяткі рэсурсаў. Сілавікі затрымліваюць людзей, якія праглядаюць «экстрэмісцкія» рэсурсы або падпісаныя на забароненыя тэлеграм-каналы.

Адметна, што апошнімі месяцамі сілавікі пачалі правяраць у людзей на мяжы змест мабільных тэлефонаў. У выпадку, калі знаходзяць «экстрэмізм», чалавека затрымліваюць і заводзяць адміністратыўныя, а таксама крымінальныя справы.

Hавiны
Праваабаронцы запусцілі бот для пошуку старых паведамленняў і каментароў у чатах Telegram
2023.07.24 15:00

Алена Аляксандрава belsat.eu

Стужка навінаў