Колькасць ахвяраў атакі на Адэсу, якую расейцы ўчынілі ў ноч 2 сакавіка, дасягнула 12 чалавек.
У ноч на 2 сакавіка з прычыны атакі расейскіх беспілотнікаў ва ўкраінскай Адэсе абвалілася частка шматпавярховіка. Адзін пад’езд быў разбураны дашчэнту. Ратавальна-пошукавая аперацыя трывае ўсе выходныя.
Кіраўнік Адэскай абласной вайсковай адміністрацыі Алег Кіпэр увечары 3 сакавіка паведаміў, што пад заваламі знойдзены целы 10-гадовага хлопчыка Сяргея і 8-гадовай дзяўчынкі Златы. Сяргей і Злата – брат і сястра.
«Неапісальнае жудаснае гора для Адэскай вобласці і ўсёй Украіны. Расея – краіна-тэрарыст», – зазначыў чыноўнік.
Такім чынам, лік ахвяраў удару вырас да 12 чалавек, сярод іх пяцёра дзяцей.
У Адэсе і вобласці сёння дзень жалобы. Людзі нясуць да разбуранага будынку кветкі і дзіцячыя цацкі.
Глеб Нержын belsat.eu