МЗС Беларусі 3 лютага выклікаў амбасадара Украіны ў Беларусі Ігара Кізіма. Яму заявілі пратэст у сувязі з «мэтанакіраваным запускам беспілотнага лятальнага апарату з Украіны на тэрыторыю Беларусі», паведамляе сайт МЗС Беларусі.
Паводле МЗС, украінскі дрон 24 студзеня «незаконна мінуў дзяржаўную мяжу Беларусі, быў зафіксаваны ў паветранай прасторы нашай краіны і прымушаны да пасадкі адмыслоўцамі Узброеных сілаў». Беларускі бок сцвярджае, што дрон быў запушчаны з мэтаю правесці «нелегальную выведную дзейнасць над вайсковым Берасцейскім палігонам».
МЗС Украіны сцвярджае, што заява пра беспілотнік – правакацыя ўладаў Беларусі.
«Чарговая правакацыя ўладаў Беларусі. На змену міфічным «тонам зброі» прыйшлі «беспілотнікі». Украіна не выкарыстоўвала БПЛА. Заклікаем Менск не падыгрываць дэстабілізацыйным дзеянням Расеі. Спакой на мяжы Беларусі і Украіны – у інтарэсах усяго рэгіёну», – напісаў у Twitter прэс-сакратар украінскага МЗС Алег Ніколенка.
ГГ, belsat.eu