Два тыдні з Вольгай Класкоўскай не было сувязі. Як стала вядома «Белсату», увесь гэты час адбывалася этапаванне палітзняволенай з Гомля ў берасцейскі ізалятар.
Жанчыну перавялі ў СІЗА, каб зноў судзіць – гэтым разам за абразу міліцыянта з Берасця ў сацыяльных сетках у верасні мінулага года.
Новая крымінальная справа была заведзеная паводле арт. 369 КК РБ («Абраза прадстаўніка ўлады») сёлета ў красавіку.
Вольгу Класкоўскую асудзілі 22 снежня 2020 года на 2 гады калоніі паводле ч. 1 арт. 342 КК за ўдзел у акцыі пратэсту, падчас якой быў перакрыты рух транспарту ў сталічным мікрараёне Серабранка.
АЛ, belsat.eu