Трэба пагаварыць – гэта ток-шоу пра сённяшнія катастрофы і як выйсці з іх жывымі. Пра траўмы, якія тычацца мільёнаў: вайна, рэпрэсіі, страты, бежанства, турма, хваробы – ды як выжыць у гэтым усім. Адкуль узяць сілы, дзе атрымаць дапамогу – і як дапамагчы сабе і блізкім. Шчыра і наўпрост. У гэтай праграме мы ствараем бяспечную прастору для кожнага. Тут вы можаце выгаварыцца, адкрыць свой боль і знайсці адказы. Праграма робіцца ў сціслай супрацы з псіхолагамі.