Жыхары Гомельшчыны не могуць трапіць на прыём да медыкаў


Прычым ні праз рэгістратуру, ні праз онлайн-запіс. Асабліва востра праблема стаіць у сельскай мясцовасці.

Здымак мае ілюстрацыйны характар.
Фота: minzdrav.gov.by

Як паведамляе «Флагшток», больш за ўсё праблемаў узнікае з запісам да зубных фельчараў і лекараў-спецыялістаў.

Паводле інфармацыі выдання, асабліва востра праблема стаіць у сельскай мясцовасці, дзе дадатковай перашкодай становіцца яшчэ і транспартная праблема. У прыватнасці, паведамляецца аб праблеме ў Рагачоўскай цэнтральнай больніцы, дзе на найбліжэйшы тыдзень няма талона да неўролага, а таксама ў адной з мазырскіх паліклінік, дзе людзі з раніцы становяцца ў жывую чаргу, каб ухапіць талон да дантыста.

Мы зайшлі ў Рэспубліканскую базу вакансіяў, упісалі пазіцыю «лекар» і знайшлі 661 вакансію толькі ў Гомельскай вобласці. Па ўсёй краіне такіх вакансіяў цяпер адкрыта больш за 7 тысяч. На пасаду медычнай сястры ў Гомельскай вобласці ёсць больш за 200 вакансіяў, па ўсёй краіне – больш за 4 тысячы.

Надзея Вольная belsat.eu

Стужка навінаў