Ціханоўская папрасіла Сікорскага захаваць «Белсат» і змякчыць умовы правозу тавараў фізасобамі


Падчас саміту NATO кіраўніца Аб’яднанага пераходнага кабінета Святлана Ціханоўская сустрэлася з міністрам замежных спраў Польшчы Радославам Сікорскім. Святлана Ціханоўская падзякавала міністру за цвёрдасць і рашучасць у дачыненні да рэжыму, а таксама за падтрымку свабоднай Беларусі.

Сустрэча Святланы Ціханоўскай і Радослава Сікорскага.
Фота: Офіс Ціханоўскай

Падчас сустрэчы абмеркавалі сітуацыю з тэлеканалам «Белсат». Святлана Ціханоўская распавяла пра крытычную важнасць «Белсату», адзначыла яго ўнікальнасць як медыя і заклікала міністра працягнуць яго падтрымку і захаваць незалежнасць каналу.

Таксама гаварылі пра сітуацыю на мяжы. Міністр распавёў Ціханоўскай, што сурʼёзна разглядаецца закрыццё мяжы для грузаперавозак. Ціханоўская адзначыла важнасць захавання пасажырскага злучэння.

Святлана Ціханоўская распавяла пра абмежаванні, з якімі сутыкнуліся беларусы, у прыватнасці, з правозам рэчаў і тавараў для асабістага карыстання. Яна звярнула ўвагу міністра на неабходнасць удакладніць інструкцыі, каб зняць ці змякчыць абмежаванні для фізічных асобаў.

Таксама Ціханоўская папрасіла міністра працягнуць выдачу візаў, у першую чаргу гуманітарных. Ціханоўская адзначыла, што акрамя гуманітарных важна выдаваць і звычайныя візы. Раней Польшча істотна скараціла колькасць выдачы візаў

Беларуская лідарка і польскі міністр абмеркавалі лёс Анджэя Пачобута і іншых палітвязняў. Ціханоўская заклікала трымаць пытанне палітвязняў на парадку дня і дабівацца вызвалення ўсіх незаконна асуджаных.

Сярод іншага абмеркавалі бягучы саміт NATO, супольныя мерапрыемствы падчас Генасамблеі ААН, а таксама правядзенне польска-беларускай канферэнцыі на пачатку наступнага году.

Hавiны
«Белсат NEWS» увайшоў у топ-10 рэйтынгу беларускіх YouTube-каналаў
2024.07.08 18:46

Якуб Хруст belsat.eu

Стужка навінаў