NYT прызнала кнігу Алексіевіч адной з найбольш значных у 21 стагоддзі


Кніга беларускай пісьменніцы, лаўрэаткі Нобэлеўскай прэміі ў літаратуры Святланы Алексіевіч «Час сэканд-хэнд» трапіла ў спіс 100 найбольш значных кніг першай чвэрці стагоддзя XXI стагоддзя паводле версіі амерыканскай The New York Times.

Светлана Алексиевич, писательница, литературный фестиваль, Вильнюс, Литва
Пісьменніца Святлана Алексіевіч сустрэлася з чытачамі ў межах літаратурнага фестывалю «Open books» у Вільні, Літва. 24 верасня 2022 года.
Фота: Белсат

«З усіх грандыёзных эксперыментаў XX стагоддзя, якія скончыліся няўдачай, толькі нешматлікія дашлі да больш ганебнага канца, чым славалюбівая імперыя, вядомая на працягу сямі дзесяцігоддзяў як СССР. Смерць мары аб камунізме адлюстроўваецца ў вуснай гісторыі нобэлеўскай лаўрэаткі Алексіевіч і яе партрэце людзей, якія перажылі савецкую дзяржаву (ці не) – былых вязняў, функцыянераў Камуністычнай партыі, простых грамадзянаў – гэта рэзкі твор, які расплюшчвае вочы», – гаворыцца ў апісанні кнігі.

Рэйтынг складаўся ў выніках галасавання 503 пісьменнікаў, паэтаў, крытыкаў, публіцыстаў, перакладчыкаў, выдаўцоў і рэдактараў. Пакуль у рэйтынгу апублікаваныя назвы 59 кніг, якія занялі з 100 па 41 радкі рэйтынгу. Іншыя творы абвесцяць цягам тыдня.

Цяпер Алексіевіч піша новую кнігу. Яе папярэдняя назва – «У чаканні варвараў». Гэта кніга пра сённяшні час, у якім «мы ўсе цяпер неяк бездапаможна застылі і ўвесь час апавядаем сабе страшнае нашае жыццё, прыклады і чакаем варвараў». Значная частка прысвечаная спробе беларускай рэвалюцыі 2020 года.

Hавiны
У Дзярждуме РФ абурыліся, што дзецям прапануюць пісаць сачыненне паводле «Чарнобыльскай малітвы» Алексіевіч
2024.04.04 15:45

Якуб Хруст belsat.eu

Стужка навінаў