Нарвегія перадасць Украіне шэсць знішчальнікаў F-16, якія змогуць біць за лініяй фронту


Пастаўкі пачнуцца ў 2024 годзе.

F-16 .
Фота: REUTERS / Jana Rodenbusch)

Пра гэта заявіў міністр замежных спраў Нарвегіі Эспен Барт Эйдэ падчас брыфінгу з кіраўніком МЗС Украіны Дзмітрыем Кулебай.

«Я перакананы, што Украіна павінна ўзмацняць і свой Ударны патэнцыял, наносіць удары за лініяй фронту. І гэта адна з прычын, чаму мы вельмі рады далучыцца да кааліцыі па F-16, дзе мы будзем перадаваць нарвежскія F – 16, якія абноўленыя, якія ў добрай форме», – адзначыў Эйдэ.

Першымі знішчальнікі F-16 на Украіну пагадзіліся паставіць Нідэрланды і Данія. Неўзабаве да іх далучыліся ЗША і Літва.

Надзея Вольная / belsat.eu

Стужка навінаў