ДПК: Польшча аднавіла прыём фураў з Беларусі, але «нерытмічна»


Польскі бок аднавіў прыём грузавых транспартных сродкаў, што едуць з Беларусі праз пункт пропуску «Казловічы». Пра гэтае паведамілі ў Дзяржаўным памежным камітэце.

Здымак мае ілюстрацыйны характар.
Фота: Карына Пашко / Белсат

«Транспарт у кірунку Польшчы рухаецца, але пакуль нерытмічна. Цяпер выезду з Беларусі праз пункт пропуску «Казловічы» чакае звыш 600 транспартных сродкаў», – адзначылі ў ДПК.

Міністр замежных справаў Польшчы Радослаў Сікорскі ранкам 3 ліпеня заявіў, што не выключае спынення пропуску грузаў на беларуска-польскай мяжы. Асноўныя патрабаванні Польшчы – вызваленне палітвязня Анджэя Пачобута і спыненне штучна створанага міграцыйнага крызісу.

Дзяржаўны мытны камітэт Беларусі паведаміў, што з 3:00 10 ліпеня Польшча не прымае грузавыя транспартныя сродкі, якія едуць з Беларусі праз пераход «Казловічы – Кукурыкі». Прадстаўніца польскай Скарбовай адміністрацыі растлумачыла «Белсату», што машынаў не перасталі прапускаць, але працэс запаволіўся праз санкцыі.

Каментар
Латушка пра мяжу: Лукашэнку далі сігнал, але шмат што зараз залежыць ад Кітаю
2024.07.10 19:11

Якуб Хруст belsat.eu

Стужка навінаў