«Беларусь нельга пакінуць Пуціну як суцяшальны прыз»: Святлана Ціханоўская пачала візіт у ЗША


Падчас гэтага візіту лідарка дэмакратычных сілаў Беларусі выступіць на шэрагу сустрэчаў, дзе распавядзе пра сітуацыю ў краіне, гібрыдныя атакі рэжыму супраць Польшчы, Літвы і Латвіі, размяшчэнне ядравай зброі і магчымыя сцэнары развіцця падзеяў.

Святлана Ціханоўская, ЗША
Святлана Ціханоўская.
Фота: прэс-служба Офісу Святланы Ціханоўскай

Як распавяла прэс-служба Офісу Святланы Ціханоўскай, у Вашынгтоне яна возьме ўдзел у Публічным форуме NATO на запрашэнне генеральнага сакратара Енса Стольтэнбэрга.

Аналітыка
Чаго чакаць ад саміту NATO у Вашынгтоне?
2024.07.09 09:18

За некалькі дзён візіту – да 12 ліпеня ўключна – яна плануе выступіць перад шэрагам амерыканскіх і міжнародных СМІ, распавесці пра барацьбу за дэмакратыю ў Беларусі і ролю Беларусі для рэгіянальнай стабільнасці і бяспекі, асабліва ў святле расейскай агрэсіі супраць Украіны

Да візіту Святлана Ціханоўская падкрэсліла:

«Я радая, што дэмакратычныя сілы ў Беларусі пачынаюць дыялог з NATO. Альянс заснаваны на каштоўнасцях, якія блізкія беларусам: свабода, правы чалавека, дэмакратыя і вяршэнства права. Я лічу, што для кожнай еўрапейскай краіны неабходна будаваць паважлівыя і канструктыўныя адносіны з NATO. Гэта важна і для Беларусі, для нашых нацыянальных інтарэсаў, і для падтрымання рэгіянальнай бяспекі. Я хацела б, каб Беларусь успрымалася як надзейны, мірны, прадказальны партнёр і ўспрымалася не толькі як пагроза, але і як магчымасць. Беларусь нельга пакінуць Пуціну як суцяшальны прыз».

Надзея Вольная / belsat.eu

Стужка навінаў