«Пабаяліся паглядзець у вочы». Ахвочыя пазбавіць беларуса польскага ВНЖ у суд не прыйшлі


Суд у Варшаве ануляваў пастанову аб пазбаўленні беларуса Паўла Юшкевіча віду на жыхарства ў Польшчы. Прадстаўнікі Агенцтва ўнутранай бяспекі, якое палічыла мужчыну пагрозаю для краіны, пасяджэнне праігнаравалі. «Як сказаў адвакат, яны пабаяліся прыйсці і паглядзець у вочы», – адзначыў Юшкевіч у каментары «Белсату».

Павел Юшкевіч каля Адміністрацыйнага суда ў Варшаве. 9 ліпеня 2024 года.
Фота: Паўла Юшкевіча

Паўлу Юшкевічу пагражала дэпартацыя пасля 16 гадоў жыцця ў Польшчы. Напачатку гэтага года ўлады анулявалі ягоны сталы дазвол на жыхарства на падставе высновы Агенцтва ўнутранай бяспекі (ABW). Спецслужба палічыла беларуса «пагрозаю нацыянальнай бяспецы».

9 ліпеня варшаўскі суд разгледзеў скаргу Юшкевіча і пастанавіў вярнуць яму карту побыту. З боку ABW або іншых дзяржаўных структураў на працэс ніхто не з’явіўся.

«Нікога не было. Як сказаў адвакат, яны пабаяліся прыйсці і паглядзець у вочы», – адзначыў Юшкевіч у каментары «Белсату».

Hавiны
Польскі суд скасаваў пастанову аб пазбаўленні дазволу на жыхарства беларуса Паўла Юшкевіча
2024.07.09 18:06

Паводле яго, суд «разнёс у прах» характарыстыку спецслужбаў:

«Суд, можна сказаць, разнёс у прах гэтую характарыстыку, сказаў, што яна вельмі агульная, неканкрэтная і яна не пераконвае суд у тым, што я нейкім чынам пагражаю бяспецы Польшчы».

Суддзі не жывуць у інфармацыйным вакууме, і Павел Юшкевіч мяркуе, што менавіта публічны розгалас дапамог ягонай справе:

«Мне здаецца, што паспрыяў ціск з боку і беларускага грамадства, і палякаў, якія таксама не пагаджаліся з такім станам рэчаў. У адрозненні ад Беларусі Польшча здаецца дэмакратычнай краінай, аднак здараюцца нейкія такія працэсы, дзе могуць людзям прычыніць вялікую крыўду без абʼектыўных прычынаў. Суд ведаў, што справа медыйная, былі журналісты, гледачы».

Суразмоўца «Белсату» падсумаваў, што суд вынес пастанову, пабачыўшы супярэчнасці паміж характарыстыкай спецслужбаў і тым, чым насамрэч ён займаўся ў Польшчы:

«Мне здаецца, суд супаставіў усю маю актыўнасць, тое, што я рабіў увесь гэты час, з тым, што напісала агенцтва, і гэта падалося нелагічным».

Гісторыі
«Няма рашучасці прызнаць памылку». Беларус, якога прызналі «пагрозаю Польшчы», назваў крыўднаю пастанову пра дэпартацыю
2024.01.25 09:12

Сцяпан Кубік belsat.eu

Стужка навінаў