Уступленне Грузіі ў ЕЗ прыпынілі


Пра гэта паведаміў пасол Еўразвязу ў Грузіі Павел Герчынскі на канферэнцыі ў Тбілісі, піша «Sova.News».

Пратэсты супраць законапраекту аб «замежных агентах» у Тбілісі, 15 красавіка 2024 года.
Фота: Reuters

ПаводлеПаўла Герчынскага, віной усяму антыеўрапейская рыторыка Грузіі і закон аб празрыстасці замежнага ўплыву.

«Намеры цяперашняга ўраду Грузіі не зразумелыя лідарам Еўразвязу. Закон аб празрыстасці замежнага ўплыву відавочна ёсць крокам назад… Таксама антызаходняя, ​​антыеўрапейская рыторыка зусім не сумяшчальная з дэклараванай мэтай уступлення ў Еўразвяз. На жаль, на дадзены момант уступленне Грузіі ў Еўразвяз прыпыненае. Гэта сапраўды сумна», – сказаў дыпламат.

Таксама ЕЗ замарозіць 30 мільёнаў еўраў, выдаткаваных на падтрымку Грузіі ў сферы абароны.

«Гэта толькі першы крок, будуць і іншыя. Нашая наўпроставая дапамога ўраду Грузіі будзе скарочаная, і мы пастараемся перанесці гэтую дапамогу на грамадзянскую супольнасць і сродкі масавай інфармацыі. Пра гэта было абвешчана пасля сустрэчы міністраў замежных справаў у Люксембургу».

Нагадаем, нягледзячы на ​​масавыя пратэсты і вета прэзідэнта, парламент Грузіі 14 траўня прыняў законапраект «Аб празрыстасці замежнага ўплыву» ў трэцім чытанні.

Тэса Анэйда / belsat.eu

Стужка навінаў