Улады Польшчы патлумачылі, як доўга будзе дзейнічаць забарона на вываз тавараў у Беларусь


4 ліпеня на польскай мяжы беларусы сутыкнуліся з тым, што са шмат якімі таварамі мытнікі не пускаюць у Беларусь, спасылаючыся на новую пастанову ЕЗ. Zerkalo.io звярнулася ў Міністэрства фінансаў Польшчы з просьбай патлумачыць, як доўга будуць дзейнічаць абмежаванні.

«Рэгламент Рады Еўрапейскага звязу №2024/1865 не мае канкрэтных абмежаванняў дзеяння па часе», – гаворыцца ў адказе Мінфіна, на які спасылаецца Zerkalo.io.

То бок, па сутнасці, абмежаванні будуць дзейнічаць да таго моманту, пакуль Рада ЕЗ не прыме рашэння аб іх скасаванні.

Таксама Міністэрства фінансаў Польшчы пацвердзіла, што згаданы вышэй рэгламент датычыцца не толькі юрыдычных асобаў, але і грамадзян, якія вязуць у Беларусь набытыя ў розніцу тавары.

«Забарона распаўсюджваецца на тавары і тэхналогіі, якія не могуць быць экспартаваныя на тэрыторыю Беларусі, незалежна ад таго, ці будзе гэты экспарт ажыццяўляцца фізічнымі або юрыдычнымі асобамі», – адзначаецца ў адказе польскага Мінфіна.

«Белсат» раней распавядаў, якія тавары забаронена правазіць з Польшчы ў Беларусь у адпаведнасці з рэгламентам Рады ЕЗ №2024/1865.

Агляд
Без цыгарэт і алкаголю: новыя правілы ўезду ў Польшчу
2024.07.09 17:19

Глеб Нержын belsat.eu

 

Стужка навінаў