Уладальнікі якога жытла мусяць паведамляць пра засяленне замежнікаў


На pravo.by апублікавалі пералік да закону «Аб прававым становішчы замежных грамадзянаў і асобаў без грамадзянства ў Рэспубліцы Беларусь». Там патлумачылі, што такое «сродкі размяшчэння».

За парушэнне новага правіла — штраф да 20 базавых велічыняў (800 рублёў).
Фота: АВ / Белсат

Паводле пераліку, ідзецца пра памяшканні, якія юрыдычныя асобы ды ІП выкарыстоўваюць для аказання паслуг размяшчэння: нумары, пакоі ды іншыя памяшканні ў гатэлях, акватэлях, апарт-гатэлях, матэлях, спа-гатэлях, гостэлах, кемпінгах, аздараўленчых арганізацыях, санаторна-курортных арганізацыях, а таксама дамы паляўнічага і рыбалова, шале і бунгала.

Гэтае правіла распаўсюджваецца на юрыдычных асобаў, індывідуальных прадпрымальнікаў і фізічных асобаў, якія здаюць жытло ў арэнду на тэрмін ад адных содняў.

Нагадаем, з 7 ліпеня арэндадаўцы і ўладальнікі памяшканняў у Беларусі мусяць цягам трох гадзінаў паведамляць органам МУС пра засяленне замежнікаў. За парушэнне правіла прадугледзелі штраф да 20 базавых велічыняў (800 рублёў).

Тэса Анэйда belsat.eu

Стужка навінаў