У выніку ўдару па Кіеве 8 ліпеня загінулі чацвёра дзяцей


Паводле дадзеных на раніцу 9 ліпеня, колькасць пацярпелых ад расейскага ракетнага ўдару па Кіеве вырасла з 82 да 117. Сярод 27 загінулых ёсць чацвёра дзяцей, паведамляе Офіс генпракурора Украіны.

Ратавальнікі і валанцёры прыбіраюць завалы і шукаюць пацярпелых пасля расейскай атакі на галоўную дзіцячую больніцу краіны «Ахматдыт» у Кіеве, Украіна. 8 ліпеня 2024 года.

Гэтай ноччу ратавальнікі знайшлі цела хлопчыка на месцы разбору завалаў у Шаўчэнкаўскім раёне Кіева. Цяпер вядома пра дзвюх загінулых дзяўчынак (8 і 14 гадоў) і двух хлопчыкаў (8 і 10 гадоў). Раненні рознай ступені цяжкасці атрымалі 10 дзяцей ва ўзросце ад 2 да 17 гадоў.

Напярэдадні ўкраінскія ўлады паведамлялі пра 82 пацярпелых і 27 загінулых.

Нагадаем, раніцай 8 ліпеня Расея нанесла масаваны ракетны ўдар па Украіне. У выніку адная з ракетаў трапіла ў найбуйнейшую дзіцячую больніцу краіны «Ахматдыт». Акрамя дзяцей, загінулі доктар і сваяк аднаго з пацыентаў, пацярпелі больш за 50 асобаў.

Паводле афіцыйнай інфармацыі пракуратуры Украіны, у выніку поўнамаштабнай узброенай агрэсіі Расеі ва Украіне загінулі 559 дзяцей. Больш за 1449 атрымалі раненні рознай ступені цяжкасці.

Фота
Масіраваны абстрэл Украіны: мінімум 30 чалавек загінулі, пацярпела галоўная дзіцячая больніца
2024.07.08 18:11

Тэса Анэйда belsat.eu

Стужка навінаў