У выніку ракетнага ўдару Расеі знішчаны найбуйнейшыя прадпрыемствы Вільнянску


Расейскае войска 9 ліпеня нанесла магутны ракетны ўдар па горадзе Вільнянск Запарожскай вобласці – мішэнню сталі найбуйнейшыя мясцовыя прадпрыемствы.

Наступствы ракетнага ўдару па Вільнянску, 9 ліпеня 2024 году.
Фота: ivan_fedorov_zp / Telegram

Як заявілі ў Запарожскай абласной вайсковай адміністрацыі, у выніку прамых трапленняў былі разбураны найбуйнейшыя прадпрыемствы гораду.

«Двое мужчын атрымалі раненні. Адзін з іх – у стане сярэдняй цяжкасці. Зруйнаваныя найбуйнейшыя прадпрыемствы Вільнянску», – гаворыцца ў паведамленні адміністрацыі рэгіёну.

У прыватнасці, разбурана прадпрыемства, якое спецыялізавалася на вырабе пялетаў і брыкетаў.

«Попел і руіны на сотні квадратных метраў. Знішчана найбуйнейшыя прадпрыемствы грамады. Знявечаныя дамы мірных жыхароў», – канстатаваў кіраўнік Запарожскай абласной вайсковай адміністрацыі Іван Фэдараў.

Hавiны
Ракетны ўдар па Вільнянску: колькасць параненых вырасла да 38
2024.06.30 17:44

Нагадаем, увечары 29 чэрвеня расейская армія ўчыніла ракетны абстрэл гораду Вільнянск: загінулі 7 мірных жыхароў, у тым ліку трое дзяцей. 38 атрымалі раненні.

Глеб Нержын belsat.eu

Стужка навінаў