У Расеі завочна арыштавалі Юлію Навальную


Басманны суд Масквы па патрабаванні Следчага камітэту завочна арыштаваў Юлію Навальную – удаву лідара расейскай апазіцыі Аляксея Навальнага, які загінуў у турме.

Юлія Навальная выступае ў Еўрапарламенце
Юлія Навальная выступае ў Еўрапарламенце. Страсбур, Францыя. 28 лютага 2024 года.
Фота: Mathieu Cugnot / Europarl.europa.eu

Юлію Навальную абвінавачваюць ва ўдзеле ў «экстрэмісцкай супольнасці» (ч. 2 арт. 282.1 КК РФ).

«Юлія Барысаўна схавалася ад органаў папярэдняга следства, у сувязі з чым абвешчана ў вышук», – паведаміла прэс-служба судоў агульнай юрысдыкцыі Масквы. Калі Навальная вернецца ў Расею ці будзе экстрадаваная, яе арыштуюць на два месяцы.

Раней пра крымінальную справу ў дачыненні Юліі Навальнага нічога не паведамлялася.

«Ой, а што не будзе звычайнай працэдуры? Замежны агент, потым завядзенне крымінальнай справы, потым ужо арышт?! Калі будзеце пісаць пра гэта, не забудзьцеся, калі ласка, напісаць галоўнае: Уладзімір Пуцін – забойца і ваенны злачынец. Яго месца ў турме, і не дзе-небудзь у Гаазе, ва ўтульнай камеры з тэлевізарам, а ў Расеі – у такой жа калоніі і такой жа камеры 2 на 3 метры, у якой ён забіў Аляксея», – пракаментавала навіну пра крымінальную справу Юлія Навальная.

У лютым 2024 году лідар расейскай апазіцыі Аляксей Навальны памёр у папраўчай калоніі № 3 у Ямала-Ненецкай аўтаномнай акрузе пры невысветленых абставінах. Цела доўга не аддавалі сям’і. Расейскія апазіцыйныя палітыкі і міжнародныя дэмакратычныя лідары ўсклалі адказнасць за смерць палітвязня на Уладзіміра Пуціна.

Пасля гібелі мужа Юлія Навальная выступіла з заявай, што цяпер яна возьме на сябе місію мужа.

Гісторыі
«Найлепшыя кандыдатуры на працяг ягонай спадчыны»: што вядома пра жонку і дачку Аляксея Навальнага?
2024.02.21 10:38

Глеб Нержын belsat.eu

Стужка навінаў