Сілавікі затрымалі сястру ваяра палка Каліноўскага


Падчас «хапуна» на рок-канцэрце пад Пінскам затрымалі сястру байца палка імя Кастуся Каліноўскага Кірыла Іванова. Пра гэта паведамляюць падкантрольныя спецслужбам Telegram-каналы.

Учора, 8 ліпеня, стала вядома, што сілавікі ўварваліся ў намётавы лагер, арганізаваны моладдзю пад Пінскам, і затрымалі 11 чалавек. Праўладныя каналы сцвярджалі, што нібыта была разагнаная «сходка неапаганцаў-нацыстаў і нефармалаў-сатаністаў», «незаконны шабаш пад выглядам правядзення канцэрту».

9 ліпеня падкантрольныя спецслужбам Telegram-канала паведамілі, што сярод затрыманых ёсць сястра Кірыла Іванова, які ваюе на баку ЗСУ. У чым абвінавачваюць сястру беларускага добраахвотніка і дзе яна цяпер – невядома.

Паводле звестак медыяў, пінчук Кірыл Іваноў з’яўляецца байцом батальёну «Волат» палка імя Кастуся Каліноўскага. Вядома, што напрыканцы 2022 году ён атрымаў раненне на фронце.

Агляд
Ціск праз сваякоў – ганебны «інструмент» беларускага рэжыму
2023.11.07 08:30

Глеб Нержын belsat.eu

Стужка навінаў