Пачынаецца новы суд над Эдуардам Бабарыкам


9 ліпеня ў Бабруйску мае прайсці новы суд над Эдуардам Бабарыкам, які ўжо адбывае пакаранне ў бабруйскай калоніі. Яму могуць дадаць яшчэ адзін год зняволення.

Эдуард Бабарыка падчас суда. Менск, 5 ліпеня 2023 года.
Фота: sb.by

Паводле звестак праваабарончага цэнтру «Вясна», яго пачынаюць судзіць паводле ч. 2 арт. 411 Крымінальнага кодэксу («Злоснае непадпарадкаванне адміністрацыі калоніі»). Справу будзе разглядаць суддзя Павел Карцінін.

Нагадваем, пра новую справу супраць Эдуарда Бабарыкі стала вядома вясной. У ліпені 2023 года яго асудзілі на 8 гадоў зняволення. З улікам часу ў СІЗА Эдуарду Бабарыку застаецца правесці за кратамі каля 4,5 года. У выпадку, калі ён будзе прызнаны вінаватым паводле арт. 411 КК РБ, агульны тэрмін ягонага зняволення павялічыцца на адзін год.

Hавiны
Эдуарду Бабарыку могуць дадаць год зняволення
2024.04.30 16:36

Тэса Анэйда / belsat.eu

Стужка навінаў