Мытня: у беларусаў, якія прыехалі з Польшчы, знайшлі 1,3 тысячы куляў і гільзаў


Паводле звестак берасцейскіх мытнікаў, больш за 1200 куляў і яшчэ 100 гільзаў канфіскавалі ў двух беларусаў, якія ішлі праз мяжу.

Крыніца: Мытны камітэт Беларусі.

Першы выпадак здарыўся ў пункце пропуску «Казловічы». Там тысячу куляў «амерыканскай вытворчасці» знайшлі ў грузавіку 55-гадовага беларуса. Яны былі схвананыя ў дзвюх скрынках тэхналагічных нішаў. Кошт куляў ацанілі на больш як 7 тысяч рублёў.

У другім выпадку гаворка ідзе пра 49-гадовага беларуса, які прыкруціў скотчам да ног больш за 200 куляў і 100 гільзаў і спрабаваў уехаць у краіну праз пасажырскі пункт пропуску «Берасце». Паводле мытнікаў, ён спадзяваўся, што груз будзе незаўважны пад штанамі і заехаў у «зялёны калідор». Але ён прыкметна хваляваўся, таму мытнікі адправілі яго разам з «Volkswagen» на паглыблены надгляд. Кошт грузу ацэанілі прыкладна на 5 тысяч рублёў. Там жа знайшлі незадэклараваныя аптычны прыцэл, лазерны далямер, трыног да яго, тактычныя жгуты.

Адносна грамадзянаў пачалі адміністратыўныя працэсы, якія прадугледжваюць штраф да 30 базавых велічыняў з канфіскацыяй схаваных тавараў. Калі адбываліся гэтыя падзеі і як яны звязаныя паміж сабой – не ўдакладняецца.

Тэса Анэйда / belsat.eu

Стужка навінаў