Сілавікі разграмілі рок-канцэрт пад Пінскам


Сілавікі ўварваліся ў намётавы лагер, арганізаваны моладдзю пад Пінскам, і затрымалі 11 чалавек.

Сілавікі затрымліваюць моладзь у намётавым лагеры.
Фота: скрыншот з відэа ў праўладным тэлеграм-канале

У роліку, які апублікавалі ў праўладным канале, бачна, як сілавікі ў поўнай экіпіроўцы ўварваліся ў намётавы лагер і брутальна затрымлівалі маладых людзей, укладваючы іх тварам уніз на зямлю.

Бачна, што твары некаторых затрыманых размаляваныя чорна-белым грымам (такі часта выкарыстоўваюць аматары цяжкай музыкі).

Адзін з затрыманых маладзёнаў.
Фота: скрыншот з відэа ў праўладным тэлеграм-канале

У паведамленні ў праўладным канале напісана, што была разагнаная «сходка неапаганцаў-нацыстаў і нефармалаў-сатаністаў», «незаконны шабаш пад выглядам правядзення канцэрту».

Па выніках рэйду было затрымана 11 чалавек. Усіх размясцілі ў ІВС.

Раман Шавель belsat.eu

Стужка навінаў